Музейна-прамысловы цэнтр працоўнай славы МТЗ

1111.JPG

22 верасня 2017 года шырока расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў Музей Мінскага трактарнага завода – флагмана машынабудавання Рэспублікі Беларусь

Наш музей раскажа вам яркую і насычаную падзеямі гісторыю стварэння Мінскага трактарнага завода, яго развіцця і станаўлення.

Экспазіцыя музея ўключае найцікавейшыя сапраўдныя гістарычныя дакументы мінулага, а таксама сучасныя інтэрактыўныя элементы.

Гісторыя нашага музея бярэ свой пачатак у 1971 годзе. Калі была створана першая выставачная экспазіцыя ў выглядзе пакоя працоўнай славы.

Вы можаце наведаць музейна-прамысловы цэнтр працоўнай славы МТЗ выкарыстоўваючы віртуальны 3D тур  Google или Яндэкс.

HT0F7387.JPG

Сучасны музей Мінскага трактарнага завода прадугледжвае выкананне наступных задач:  
• стварэнне максімальна даступнай пастаянна дзеючай базы прафарыентацыі і матэрыяльна-вытворчай базы для ўсіх катэгорый і груп навучэнцаў-школьнікаў, навучэнцаў каледжаў і гімназій, студэнтаў і аспірантаў як тэхнічнага, так і гуманітарнага напрамкаў; 
• стварэнне аптымальных умоў для правядзення творчых сустрэч, звязаных з тэматыкай і профілем музея, прыстасаванага для аднаразовага прыняцця большай колькасці наведвальнікаў; 
• развіццё і ўмацаванне карпаратыўнай культуры прадпрыемства; 
• умацаванне і захаванне пазітыўнага інфармацыйнага фону вакол дзейнасці прадпрыемства.

HT0F7377.JPG

Наш музей можа прапанаваць вам не толькі артэфакты, але і інтэрактыўныя зоны, 5D-кінатэатр для наведвальнікаў розных узростаў, месца для правядзення навукова-практычных канферэнцый і паэтычных вечароў.

08.JPG

Кошт наведвання музея:

Ўваходныя квіткі для:
• дарослых - 4 руб.;
• дзіцячы - 2 руб.

Экскурсія на групу да 10 чалавек (45 хвілін):
• для дарослых - 12 руб.;
• студэнтаў вочнай формы навучання - 10,20 руб.;
• навучэнцаў школ - 10,20 руб.;
• работнікаў прадпрыемстваў холдынгу "МТЗ-холдынг" – 12 руб.

Экскурсія на групу ад 10 да 25 чалавек (45 хвілін):
• для дарослых - 24 руб.;
• студэнтаў вочнай формы навучання - 15 руб.;
• навучэнцаў школ - 15 руб.;
• работнікаў прадпрыемстваў холдынгу "МТЗ – холдынг" - 18 руб.

5D кінатэатр:
• для дарослых - 5 руб.;
• для студэнтаў вочнай формы і ССНУ, навучэнцаў школ - 2,5 руб.;
• для навучэнцаў школ – 2,5 руб.;
• для работнікаў прадпрыемстваў холдынгу "МТЗ – холдынг" - 2,5 руб.;
• для пенсіянераў - 3 руб.

Арэнда канферэнц-залы ў музеі ААТ "МТЗ" (37,5 кв. м.) умяшчальнасцю да 30 чалавек.

У нас ёсць усё, што можа вам спатрэбіцца для правядзення вашай прэзентацыі або дзелавой сустрэчы (мікшэрны пульт, мікрафоны, фліп-чарт, Wi-Fi, кофемашына, паркоўка).
Кошт арэнды - 20 рублёў у гадзіну.

Арэнда аўдыягіда - 4 рублі.

12.JPG

Таксама магчымая арганізацыя кава-паўзаў і гарачых абедаў у нашым рэстаране "Колас".

А ў фае музея вы можаце набыць шырокі асартымент сувенірнай прадукцыі з лагатыпам "BELARUS".

02.JPG

Мы працуем для вас з панядзелка па суботу з 8.00 да 18.00.

Запісацца на наведвання музея па:
+ 375 17 333-04-20;
+ 375 17 398-95-54;
+ 375 17 398-98-99.

   
- E-mail: museum@mtz.by

14.JPG

HT0F7367.JPG

HT0F7390.JPG

06.JPG

09.JPG

HT0F7364.JPG