МТЗ заключыў кантракты на 11 мільёнаў з Таджыкістанам

11 октября 2022

Кантракты на 11 мільёнаў долараў заключыў Мінскі трактарны завод з кампаніямі з Таджыкістана

Подпісы пад дакументамі паставілі генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк і кіраўнікі арганізацый "Мададзі Турсунзода" і "Агратэхсэрвіс" на палях Таджыкска-Беларускага бізнес-форуму. Так, у адрас кампаніі "Мададзі Турсунзода" будзе пастаўлена 170 адзінак трактарнай тэхнікі BELARUS на суму каля 4 мільёнаў даляраў. З кампаніяй "Агратэхсэрвіс" падпісана гандлёвае пагадненне на пастаўку 320 трактароў на суму, якая перавышае 7 мільёнаў долараў.

Адзначым, што ў студзені-верасні 2021 года ў Таджыкістан пастаўлена каля 370 трактароў BELARUS, што на 46,2% больш, чым за аналагічны леташні перыяд. У лістападзе 2017 года адкрыта зборачная вытворчасць трактароў BELARUS у горадзе Гісар, заключаны дагаворы на вытворчасць сямі мадэляў: 80.1, 82.1, 892, 892.2, 952, 80Х, 512.

ТРАКТОР.бел