21 сентября 2022
Мінскі трактарны завод і Міністэрства сельскай гаспадаркі Башкартастана заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар ААТ «МТЗ» Віталь Воўк і намеснік прэм'ер-міністра ўрада — міністр сельскай гаспадаркі Башкартастана Ільшат Фазрахманаў.
Супрацоўніцтва будзе накіравана на вырашэнне задач па забеспячэнні арганізацый аграпрамысловага комплексу расійскага рэгіёну сельскагаспадарчай тэхнікай BELARUS, запаснымі часткамі і паслугамі тэхнічнага сэрвісу. Так, у 2023 годзе плануецца паставіць у Рэспубліку Башкартастан не менш як 200 трактароў.
Акрамя таго, бакі плануюць супрацоўнічаць у падрыхтоўцы спецыялістаў і правядзенні навуковых даследаванняў сельгастэхнікі.